Яшчэ адна беларуска-ўкраінскую ініцыятыва, у якой мы прымаем актыўны ўдзел.
У гэтым годзе была зарэгістраваная арганізацыя ў Чэхіі
Bůh ochraňuj Ukrajinu z.s., і БО “БФ “РЕГІОНАЛЬНИЙ ОФІС “БОЖЕ БЕРЕЖИ УКРАЇНУ” ва Украіне.
Галоўная мэта арганізацый:
● арганізацыя адраснай дапамогі дзецям, якія пацярпелі ў выніку агрэсіі супраць Украіны, якія пражываюць цяпер ва Украіне, арганізацыя аздараўлення канкрэтных пацярпелых дзяцей за мяжой.
● аднаўленне дзіцячых бальніц, дзіцячых садоў, школ, разбураных рускімі
● арганізацыя і фінансаванне адвакацкага і лагістычнага суправаджэння ўкраінскіх дзяцей, незаконна вывезеных на тэрыторыю Расіі і акупаваных рэгіёнаў Украіны
Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Упаўнаважаным Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрыем Лубінцом.
Ужо ідзе праца, гэта тоны гуманітарнай дапамогі, якая раздаецца адрасна ва Ўкраіне сем’ям унутраных перасяленцаў у якіх загінуў член сям’і і ў якіх ёсць дзеці.
Ідзе праца па іншых напрамках.