Ад імя Беларускага Цэнтра Нацыянальнай Памяці ва Украіне выказваем падзяку усім беларусам, якія звяртаюцца да нас з прапановамі дапамогі сем’ям загінуўшых беларускіх Герояў ва Украіне, за нашу з вамі свабоду.
Вельмі важна шанаваць і памятаць не толькі Герояў, але і іх родных і блізкіх. Жадаю нагадаць, што ў шматлікіх Герояў засталіся дзеці.
Звяртаемся да сем’яў загінуўшых Герояў ва Украіне, намі створаны закрыты чат, дзе мы абмяркоўваем розныя пытанні, далучайцеся, там ужо на дадзены момант ёсць прадстаўнікі 10 сем’яў загінуўшых Герояў.
За сувязь і камунікацыю з сем’ямі загінулых Герояў ва Ўкраіне, адказвае жонка загінуўшага беларускага добраахвотніка Васіля Парфянкова, Алена Гергель.
Таксама звяртаемся да ўсіх тых, хто валодае інфармацыяй аб загінуўшых беларускіх добраахвотніках ва Украіне з 2014 года, просім падзяліцца ёй з намі.
Нашая задача сабраць інфармацыю пра ўсіх беларускіх Герояў, каб памяць пра іх вечна жыла ў сэрцах усіх вольных Беларусаў.
Слава Героям!