photo_2023-12-20_15-40-54

У Адэсе хутка з’явіцца вуліца імя Кастуся Каліноўскага!

Намі БФ «Вільна Білорусь» было пададзена прашэнне аб перайменаванні вуліц у горадзе Адэса ў гонар беларускіх Герояў.
Гісторыка-тапанімічная камісія падтрымала нашу ініцыятыву і прапанавала перайменаваць вуліцу Белорусскуя на Кастуся Каліноўскага. Аб гэтым падчас брыфінгу ў прэс-цэнтры Адэсіт паведаміў гісторык Аляксандр Бабіч.
“Гэта пэўны мэсэдж беларускаму народу, што мы не супраць іх. Мы якраз уводзім у тапаніміку змагара за свабоду гэтага народа і падтрымліваем байцоў аднайменнага палка”, — сказаў гісторык.

Спадзяемся таксама у Адэсе з’явяцца і вуліца ў гонар беларускіх Герояў, якія пасмяротна ва Украіне атрымалі званне Героя Украіны, гэта Міхаіл Жызнеўскі і Аляксей Скобля.

Героі жывыя пакуль аб іх жыве памяць!

Слава Героям!