Сёння ў Хмяльніцкай АВА маці беларускага жаўнера Эдуарда Лобава атрымала за сына ордэн “За мужність” ІІІ ступені, наданы яму прэзідэнтам Украіны У.Зяленскім пасьмяротна
⚪️🔴⚪️ Эдуард Лобаў – беларускі палітычны дзеяч, сустаршыня “Маладога Фронту”, колішні палітвязень
Эдуард прымаў удзел у расейска-украінскай вайне на ўсходзе Украіны з 2015 года ў складзе Тактычнай групы “Беларусь” (ДУК “Правы сектар”), а з пачаткам паўнамаштабнага ўварваньня расеі ва Украіну заступіў на службу ў 72-ю АМБр УСУ
🕯Загінуў у баі пад Вуглэдарам 26 студзеня 2023
Слава герою!