📍Вул. Юрія Іллєнка, 36/1, Київ
Сёння будучыя ўкраінскія міжнароднікі і журналісты даведаліся пра беларускіх даюраахвотнікаў, якія загінулі ў барацьбе з расейскімі акупантамі за іх будучыню і іх свабоду, і пра тых, хто працягвае гэтую барацьбу зараз
За ўдзел і шчырыя словы пра беларускіх Герояў хочам падзякаваць
▪️Валерыю Капійке, дырэктару Інстытута міжнародных адносін;
▪️Уладзіміру Гонскаму, украінскаму грамадска-палітычнаму дзеячу і голасу Майдана;
▪️Алене Гергель, жонке загінулага беларускага дабраахвотніка Васіля Парфянкова за пазыўным “Сябро”;
▪️Аляксандру Клачко, беларускаму добраахвотніку, удзельніку баявых дзеянняў ва Ўкраіне.
Фотавыстава “З Україною в серці” прысьвечаная беларускім дабраахвотнікам, якія загінулі за волю і незалежнасьць Украіны і Беларусі ў барацьбе з расейскімі акупантамі ў расейска-ўкраінскай вайне
❤️🩹 Героі жывыя пакуль пра іх жыве памяць
✊ Слава Героям