photo_2023-11-01_12-58-34 (2)

⚪️🔴⚪️ “Тады, народзе, будзеш свабодны, калі над табой маскаля ўжо ня будзе”: беларусы ўшанавалі памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Львове

⚔️ На Лычакоўскіх могілках у Львове пахаваныя ўдзельнікі паўстаньня 1863 – 1864 гг. Гэта тыя з іх, хто не трапілі ў Сібір, а перайшлі мяжу і апынуліся ў Аўстра-Венгрыі. Іх тут дзесяткі

Найбольш вядомы зь іх – віцебскі харунжы Сымон Шыдлоўскі, помнік якому высіцца на гарышчы цвінатара.

🕯Сёньня, 1 лістапада, у сьвята памінаньня памёрлых продкаў на месцы пахаваньня паўстанцаў сабраліся беларусы Львова, абы ўспомніць, якім коштам давалася беларусам іх спрага да волі і даецца зараз

✝️ Сьвятар правёў службу ў памяць ня толькі нашых гістарычных Герояў, але і цяперашніх ваяроў Узброеных Сілаў Украіны, якія гінуць за сваю волю на фронце расейска-украінскай вайны проста зараз

✊ Слава Героям