🗿 Слова “дзяды” адсылае нас да сьвяточных дзён памінання нашых памерлых
У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год – гэта Масленічныя, Радаўніцкія, Траецкія (Духаўскія), Пятроўскія і Дзмітраўскія Дзяды
🍁 І галоўныя сярод іх – Восеньскія Дзяды, што адзначаюцца ў лістападзе
Тож прапануем беларусам Львова сустрэць першы дзень апошняга месяца восені разам у памінаньні нашых гістарычных герояў, загіблых у змаганьні за волю беларускага народа яшчэ ў 1863 – 1864 гг
🗓 1 лістапада, 11:00 (GMT+2)
📍Лычакаўскія могілкі
Сустракаемся ля галоўнага ўваходу і ідзем да месца пахаваньня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага