Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937-а года ў Менску расстралялі больш за 100 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Гэтая ноч стала Чорнай ноччу для беларускай гісторыі. Сярод замардаваных былі і 22 літаратурных дзеяча: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
У гэты вечар беларускі і беларусы Львова ладзяць штогадовую паэтычна-музычную імпрэзу «Чорная ноч», каб аддаць пашану памяці знішчаным паэтам і пісьменнікам эпохі тэрору на тэрыторыі Беларусі і Украіны.
Гэтай імпрэзай мы паспрабуем пракінуць масток і паміж Ноччу (не)расстраляных паэтаў ў Беларусі і ўкраінскім Розстріляним Відродженням, і паміж тагачаснымі падзеямі і нашай сучаснай рэчаіснасцю, так званым новым Розстріляним Відродженням.
У праграме – дэкламацыя вершаў пад музычную імправізацыю. Акрамя таго, будзе вольны мікрафон.
Уваход вольны.
📅 30 кастрычніка, 19:00
🏛 Львоў. Нижній Зал в Театрі Ляльок, пл. Д. Галіцкага, 1