🏛 Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці ва Украіне
‼️ Дабрачынны фонд “Вольная Беларусь” (БО “Вільна Білорусь”) абвяшчае пра стварэньне Беларускага цэнтру нацыянальнай памяці ва Украіне
Напрамкамі дзейнасьці Беларускага цэнтру нацыянальнай памяці стануць
📚 Асветніцкая дзейнасьць:
▪️ распаўсюд інфармацыі аб подзвігах беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне і ўнёску беларусаў у перамогу над агрэсарам;
▪️асвятленне гістарычных падзей, значных для суверэнітэту і незалежнасці Беларусі;
▪️ інфармаванне міжнароднай грамадскасці аб злачынствах, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі і іншымі асобамі.
🔎 Навукова-даследчая дзейнасць:
▪️даследваньне гісторыі супраціўлення беларускага народа расійскай каланізацыі;
▪️збор, сістэматызацыя і аналіз інфармацыі аб прадстаўніках рэжыму Лукашэнкі, іх кіраўніках і ўчыненых імі злачынствах з мэтай прыцягнення іх да міжнароднай крымінальнай адказнасці;
▪️аналіз актуальнай палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сітуацыі ў Беларусі з мэтай выпрацоўкі прапаноў на карысць стварэння ўмоў для стварэння свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай, еўрапейскай Беларусі.
📦 Гуманітарная дзейнасьць:
▪️дапамога сем’ям беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі ва Украіне;
▪️дапамога палітвязням Беларусі і іх сем’ям;
▪️дапамога Узброеным Сіла Украіны (пастаўка абмундзіравання, медыцынскага абсталявання, лекаў і інш.);
▪️дапамога бежанцам (эвакуацыя, забеспячэнне жыллём, адзеннем, харчаваннем і інш.)
На пачатковых этапах Цэнтр аб’яднае пад сваім дахам усе бягучыя праекты фонду “Вільна Білорусь”, а менавіта
▫️фотавыставу “З Украінай у сэрцы”, прысьвечаную беларусам, якія аддалі свае жыцці за незалежнасьць Украіны і Беларусі ў расейска-украінскай вайне, пачынаючы з 2014 года;
▫️музэй “Вільна Білорусь з Україною в серці” у горадзе-героі Буча;
▫️выданьне вучэбна-метадычнага дапаможніка па гісторыі нацыянальна-вызвольнай барацьбы беларусаў і ўкраінцаў супраць панаваньня расеі ва ўсіх яе формах сумесна з Драгобыцкім дзяржаўным педагагічным унівэрсітэтам імя Івана Франка ;
▫️сайт “Трыбунал” – інтэрнэт-рэсурс, які збіраціме інфармацыю пра ўсіх беларускіх злачынцаў, у т.л. ваенных.
🤝 Партнёры
Цяпер фундацыя “Вольная Беларусь”, рэалізуючы згаданыя праекты, супрацоўнічае з Інстытутам нацыянальнай памяці Ўкраіны, Нацыянальным пэдагагічным унівэрсытэтам імя М.П.Драгаманава (Київ), Ізмаільскім дзяржаўным гуманітарным унівэрсытэтам (Одеса), Драгобыцкім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэтам (Дрогобич), Львоўскай Нацыянальнай акадэміяй мастацтваў, а таксама з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай улады Украіны розных узроўняў
📥 Заданаціць фонду “Вольная Беларусь” і будучаму Цэнтру нацыянальнай памяці можна тут: https://secure.wayforpay.com/donate/d02c5d611cab6
📞 +380683256144 (Telegram)
📧 belaruscentr@gmail.com