photo_2023-10-10_12-06-46

Год таму ва Ўкраіне загінуў беларускі Герой Міхась “Юнгер” Шавельскі

Год таму ва Ўкраіне загінуў беларускі Герой Міхась “Юнгер” Шавельскі.
Міхась нарадзіўся ў г. Гродна, Беларусь. Вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Аднак з-за сваіх палітычных поглядаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі быў адлічаны з універсітэта. Пераехаў у Польшчу, дзе атрымаў стыпендыю на вучобу.

Са студзеня 2021 года хлопец вывучаў тэалогію ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў ва Украіну, хлопец кінуў вучобу і пайшоў ваяваць за Украіну. Быў стралком-парамедыкам у батальёне «Тэрор», які складаецца з беларускіх добраахвотнікаў. 21-гадовы беларускі добраахвотнік і фельчар Міхась Шавельскі загінуў 10 кастрычніка 2022 года ў Херсонскай вобласці, ратуючы жыццё пабраціма. Юнага добраахвотніка пахавалі на Алеі Славы на Сабароўскіх могілках у Вінніцы.
Слава Герою!