Прэзентацыя агульнага праекту БО “Вільна Білорусь” і Драгобыцкага ўніверсітэту ім. І. Франка – кнігі пра беларускі нацыянальна-вызвольны рух у гістарычнай і сучаснай перспектыве
Праект прэзентуецца заснавальнікам фонду А. Францкевічам і прадстаўнікамі Драгобыцкага ўніверсітэта Володимиром Галиком, Іваном Кутняком і Михайлом Сидором
Мэты напісаньня такога “навучальнага дапаможніка” –
🔹 Стварэньне глебы для паразуменьня беларускага і ўкраінскага народаў у будучыні
🔹 Вяртаньне Беларусі ў эўрапейскую прастору, дзе ёй і належыць быць
🔹 Развянчанне велікадзяржаўных імперскіх і савецкіх мітаў пра Беларусь як прыслужніцы расеі
📖 Падчас прэзентацыі праекту кнігі пра беларускі нацыянальна-вызвольны рух, былі агучаны
✍️ Склад аўтараў кніжкі
Экспертная група складаецца з навукоўцаў і кандыдатаў гістарычных навук:
- Валентина Бодак – украінская навукоўца, рэктар Драгобыцкага ўніверсітэта
- Володимир Галик – дацэнт катэдры сусветнай гісторыі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Драгобыцкага ўніверсітэта
- Світлана Біла – дацэнт катэдры сусветнай гісторыі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
- Андрій Зимянський – дацэнт факультэту гісторыі, педагогікі і псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук
- Орест Гук – кандыдат педагагічных навук, дацэнт
🔎 Кірункі запланаванага даследваньня
1⃣ Рэтраспектыва каланізацыі Беларусі і знішчэньня беларускага народу расеяй у розных яе формах цягам гісторыі
Мэта – высьветліць балючыя моманты гісторыі беларускага народу, якія перагукаюцца з падобнымі момантамі ў гісторыі ўкраінскага народу
2⃣ Псіхалагічныя асаблівасьці нацыянальных арактараў беларусаў і украінцаў: ментальнасьць, нацыянальная сьвядомасьць і нацыянальная ідэнтычнасьць
Мэта – дасьлядзіць этнапсіхалёгічныя, сацыялагічныя, геапалітычныя, прыродна-кліматычныя і інш. перадумовы фармаваньня беларускае нацыі
3⃣ Ванацерства і ўзаемадапамога сёньня – братэрства двух вольных краін заўтра
Мэта – распавесьці пра дапамогу беларусаў (у прыватнасьці беларускае дыяспары ва Украіне) украінцам падчас вайны з расеяй
Вядома, што велічэзная колькасьць беларусаў дапамагае ЗСУ – гэта як арганізацыі, так і асобныя людзі
Асноўныя напрамкі валанцёрскай дзейнасьці беларусаў ва Украіне:
🔻 Забеспячэньне патрэбаў ЗСУ
🔻 Дапамога ўнутрана-перамешчаным асобам: эвакуацыя, пошук прытулку, гуманітарная дапамога, дапамога сталым і маламабільным людзям, дастаўка лекаў і інш.
🔻 Дапамога жывёлам
4⃣ Асаблівасьці выкладаньня гісторыі барацьбы беларускага народу ў школах
Мэта – выхаваньне падрастаючага пакаленьня, якія памятацімуць ворага і не паўтарацімуць нашых памылак
У кніжцы плянуецца зрабіць акцэнты на гісторыі Вялікага Княства Лістоўскага і Рэчы Паспалітай, перыяду нацыянальна-вызвольных змаганьняў 19 і пачатку 20 стагоддзяў, саветызацыі Беларусі, здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці і перыяду нацыянальнага развіцьця 1991-1994 гг і прыходу да ўлады антыдэмакратычнага пра-расейскага ўраду на чале з дыктатарам лукашэнкам
🦸Таксама распавядацімецца пра беларускіх нацыянальных герояў і постацяў беларуска-украінскіх адносінаў – як у кантэксьце агульных змаганьняў супраць акупацыйных уладаў, так і супярэчак
⚔️ Беларуская і ўкраінская гісторыя маюць безліч скрыжаваньняў – спрабаў вынішчэньня, змаганьня і станаўленьня нацыяў
Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Слава Україні! 💙💛
Знищать російську пропаганду: Україна та Білорусь анонсували потужний проєкт
https://24tv.ua/ukrayina-bilorus-realizuyut-sviy-proyekt-knigu-istoriyi-detali_n2388368